Бяспечны Новы год!
Бяспечны Новы год!
Як паказвае статыстыка, пераднавагодні перыяд суправаджаецца рэзкім павелічэннем колькасці пажараў і траўмаў у выніку парушэння правілаў пажарнай бяспекі пры падрыхтоўцы да святаў, неасцярожнага абыходжання з піратэхнічнымі вырабамі
. З мэтай папярэджання падобных НС у перыяд з 3 па 28 снежня на тэрыторыі раёна праходзіць акцыя "Бяспечны Новы Год!».
Акцыя будзе цікавая і пазнавальная, як для падрастаючага пакалення, так і для дарослых людзей. А для таго, каб «размаўляць» з пакаленнямі на адной мове мерапрыемства праводзіцца ў 4 этапы. У рамках акцыі ратавальнікі наведаюць установы адукацыі, установы пазашкольнай работы, сям'і, дзе дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Праз розныя гульні і віктарыны супрацоўнікі РАНС паспрабуюць "дастукацца да слухачоў» і пераканаць іх у тым, што дзецям выкарыстоўваць піратэхніку нельга!
Далучайцеся і ВЫ да акцыі і сустракайце Новы год бяспечна!